Венесуэльскі ўрад нядаўна выпусціў ID-карты для грамадзян «carnet de la patria», якія выкарыстоўваюцца ва ўсіх сферах: ад куплі льготных тавараў да запісу да доктара. Журналісты Reuters высветлілі, што ўрад гэтай краіны падпісваў кантракт з кітайскім тэлекамунікацыйным гігантам ZTE на пабудову гіганцкай базы даных, звязанай з гэтымі ID-картамі.

Аказалася, што ўлады Венесуэлы не толькі ідэнтыфікуюць грамадзян такім чынам, але і сочаць за імі. Летась апазіцыйныя хакеры ўзламалі гэтую базу даных. Аказалася, што ў ёй знаходзіцца самая падрабязная інфармацыя пра кожнага грамадзяніна, у якога ёсць такая картка.

Вядома, што ўлады плацілі грамадзянам Венесуэлы грошы за атрыманне гэтай карты. Ужо больш за палову венесуэльцаў яе атрымалі.

Таксама журналісты сцвярджаюць, што ўрад падпісаў з ZTE кантракты на стварэнне сістэм відэаназірання па ўсёй краіне.

У прадстаўніцтве кампаніі ў Венесуэле сказалі, што кампанія не парушае кітайскіх і венесуэльскіх законаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0