weather.com
Колькасць зніклых без вестак з-за лясных пажараў у Каліфорніі вырасла больш чым у два разы і дасягнула 630 чалавек, паведамляе Reuters са спасылкай на мясцовыя ўлады. Па дадзеных агенцтва, апошнія да гэтага агучаныя дадзеныя — 297 зніклых без вестак.
Узрасла і колькасць загінулых. Да цяперашняга моманту як мінімум 63 чалавекі сталі ахвярамі Camp Fire (назва, якое ў штаце далі бедству). Пажар пачаўся тыдзень таму ля падножжа гор Сьера-Невада ў 175 км на поўнач ад Сан-Францыска. Яму папярэднічаў перыяд засухі.