Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна з 60-годдзем. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Любоў шматлікіх прыхільнікаў у Расіі і за яе межамі, прызнанне высокага выканальніцкага майстэрства ў прафесійным асяроддзі - заслужаная ўзнагарода за Ваш яркі талент і унікальную манеру выканання. Вы стварылі мноства музычных твораў, якія пакарылі слухачоў энергіяй, аптымізмам і сапраўдным гуманізмам», — гаворыцца ў віншаванні.