16.11.2018 / 08:55

Польшча збіраецца плаціць кампенсацыю высланым у Сібір пасля 17 верасня 1939 года 8

За кожны поўны месяц рэпрэсій яны атрымаюць па 200 злотых (больш за 46,5 еўра).

Анджэй Дуда ўнёс у Сэйм праект закону па прадастаўленьні грашовай дапамогі грамадзянам, якія ў 1939-1956 гадах былі дэпартаваныя ў СССР, паведамляе Польскае радыё.

Супрацоўнікі польскай паліцыі і цывільныя асобы пад канвоем чырвонаармейцаў у верасні 1939 года. Фота невядомага карэспандэнта ТАСС, commons.wikimedia.org

Законапраект прадугледжвае выплату пацярпелым дапамогі ў памеры, які будзе залежыць ад часу ссылкі. За кожны поўны месяц рэпрэсій яны атрымаюць па 200 злотых (больш за 46,5 эўра). Агулам дапамога не павінна быць меншая чым 2 400 злотых (амаль 559,5 эўра).

Пра памер грашовай дапамогі, якую можа атрымаць дадзены грамадзянін, будзе вырашаць Фонд сацыяльнага страхаваньня.

Дапамогай змогуць скарыстацца як дэпартаваныя, так і тыя, хто нарадзіўся ў выгнаньні.

Для таго, каб атрымаць дапамогу, ссыльным неабходна будзе выканаць пэўныя ўмовы.

Па-першае, яны павінны прадаставіць адпаведнае пасьведчаньне аб тым, што былі дэпартаваныя й знаходзіліся ў выгнаньні. Па-другое, у момант падачы заявы на атрыманьне дапамогі яны павінны мець польскае грамадзянства.

0
Вася / Адказаць
16.11.2018 / 10:13
Войцех Ярузельский уже не получит, пару лет не дожил, а так бы мог претендовать как ссыльный.
1
Беларус з-за мяжы / Адказаць
16.11.2018 / 10:45
Спасибо, конечно, Польше (бабушку моей жены депортировали в Томскую область). Однако почему за это должна платить Польша? Я еще понимаю, если поляки решили платить компенсации за деятельность Дефензивы, но тут то они причем?
3
Мярсі ў баку / Адказаць
16.11.2018 / 12:13
 Гэтыя Дуды дачакаліся, пакуль амаль усе яны памерлі, а цяпер - кампенсацыя. Піяр на касцях, прычым, вельмі танны піяр ва ўсіх значэннях гэтага слова.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру