16.11.2018 / 10:19

ЗША выставілі абвінавачванне Асанжу 1

Фота з Вікіпедыі

Пракуратура ў ЗША выставіла абвінавачванні заснавальніку WikiLeaks Джуліану Асанжу, які з 2012 года знаходзіцца ў палітычным прытулку на тэрыторыі пасольства Эквадора ў Лондане. Пра гэта паведамляюць са спасылкай на абвінаваўчыя дакументы агенцтва Reuters і The Washington Post.

Згодна з іх звесткамі, Мінюст ЗША не планаваў нейкім чынам агучваць інфармацыю пра абвінавачванне. Інфармацыю ненаўмысна раскрыў памочнік пракурора ўсходняй акругі Вірджыніі Кэлі Дуаер.

Абазнаная крыніца Reuters паказвае, што дакумент першапачаткова быў канфідэнцыйным, г.зн. інфармацыя аб ходзе расследавання па такой справе не выдаецца. Паводле яго слоў, пракуроры просяць суддзю закрыць ад грамадскасці дакументы па крымінальнай справе, не звязанай з Асанжам. У ёй змяшчаюцца адзнакі аб тым, што першапачаткова ён быў пададзены ў акруговы суд ЗША ў Александрыі (штат Вірджынія) у жніўні.

Якія менавіта абвінавачванні прад'яўленыя заснавальніку WikiLeaks, не ўдакладняецца.

Асанж з 2012 года жыве ў пасольстве Эквадора ў Лондане. У Вялікабрытаніі яму пагражае крымінальны пераслед за парушэнне ўмоў вызвалення пад заклад. Улетку 2018 года стала вядома, што ўлады Эквадора могуць вымусіць Асанжа пакінуць пасольства. Прыхільнікі Асанжа асцерагаюцца, што яго могуць выдаць ЗША.

0
Serg / Адказаць
16.11.2018 / 11:38
Никто не выдатаст!!! Россия не позволит!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру