Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы кіравання беларускай энергетыкай.

«Урадам павінен быць сфарміраваны прагноз паліўна-энергетычнага балансу краіны, а таксама вызначана мэта — стапрацэнтная энергетычная незалежнасць і бяспека», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што энергетычная сістэма Беларусі — гэта адзін з найбольш складаных, але выключна істотны сектар нацыянальнай эканомікі. «Яе стабільнасць — гэта вельмі важны элемент бяспекі і незалежнасці дзяржавы», — падкрэсліў ён.

Паводле слоў кіраўніка краіны, для вырашэння актуальных задач у галіну было ўкладзена нямала сродкаў: толькі за апошнія пяць гадоў прыцягнута больш за $ 1 млрд інвестыцый. За гэты перыяд Беларусь выйшла на перадавыя пазіцыі сярод краін СНД па ўдзельным выдаткоўванні паліва на вытворчасць аднаго кілавата электраэнергіі. Спажыванне імпартаванага паліва зменшылася на 3 млрд куб. м газу ў эквіваленце. «Гэта каля $600 млн у год скарачэнні», — удакладніў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым уласная вытворчасць электраэнергіі павялічылася на 2,1 млрд кВт. «Дарэчы, у 2018 годзе мы ўпершыню цалкам адмовіліся ад імпарту электраэнергіі», — звярнуў увагу беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?