Выданне The Independent склала спіс з дзесяці найлепшых сцэн сэксу ў гісторыі кінематографа.
У пералік ўвайшла стужка «Валянцінка» з Раянам Гослінгам і Мішэль Уільямс. Кінакрытыкі адзначылі сцэну з аральным сэксам ў душы, за якую фільму хацелі паставіць узроставы рэйтынг 17+. Гослінг падкрэсліваў, што эпізод атрымаўся ня сэксуальным, а вельмі рэалістычным.
Таксама ў спісе — сцэна групавога сэксу ў «І тваю маму таксама» Альфонса Куарона, эпізоды з фільма «Каханне і баскетбол» Джыны Прынс-Байтвуд, гей-меладрамы «Божая зямля» Фрэнсіса Лі і лесбійскай драмы «Кэрал» з Кейт Бланшэт і Руні Марай.