16.11.2018 / 12:22

СМІ: ЗША не хочуць размяшчаць базу «Форт Трамп» у Польшчы 17

І гэтым разам Дуда — злева, flickr.com

Амерыканцы не хочуць размяшчаць на тэрыторыі Польшчы «Форт-Трамп», паведамляе польскае выданне Onet са спасылкай на свае крыніцы.

«Польшча гатова адмовіцца ад першапачатковай канцэпцыі «Форт-Трамп» на карысць іншай формы амерыканскай ваеннай прысутнасці. Па дадзеных нашых крыніц, пытанне павелічэння колькасці сілаў ЗША амаль напэўна вырашана, але амерыканцы ставяць некалькі умоў», - гаворыцца ў паведамленні.

Па дадзеных партала, на тэрыторыі Польшчы павінны быць размешчаныя «амерыканскія склады ўзбраення і боепрыпасаў, элементы структуры камандавання і выведкі». «Такую канцэпцыю, са словаў расійскіх інфарматараў, абмяркоўваюць у дадзены момант Польшча і ЗША», — гаворыцца ў паведамленні.

Па дадзеных Onet, канцэпцыя размяшчэння ў Польшчы пастаяннай ваеннай базы, пра што гаварылася раней, «практычна не мае шанцаў на рэалізацыю». «Абодва бакі, аднак, шукаюць кампрамісны патэнцыял, які павялічыць пастаянную амерыканскую ваенную прысутнасць у Польшчы», - гаворыцца ў паведамленні.

5
Лявон / Адказаць
16.11.2018 / 12:28
Добра. Тады Беларусь зможа адбівацца ад расейскіх вайсковых базаў на сваёй тэрыторыі яшчэ...
2
Serge / Адказаць
16.11.2018 / 12:36
 Правильно! Ее надо размещать в Беларуси - она ведь оплот против российского империализма, по словам самих же американцев. Я думаю даже Ненаклоняемый против не будет.
2
Guinness / Адказаць
16.11.2018 / 12:39
Не патрэбна. Сучасныя ракеты US дастануць кёнигсбергскіх "Ібрагімаў" ці "Іскандэраў" з адлегласці утрая большай.

А "Ібрагімы" не дастануць, бо Texas Instruments не прадацсць ім сігнальных пацэсараў, а Honeywell не прадасць гіраскопы.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру