16.11.2018 / 13:27

Ва Украіне затрымалі беларуса: яго падазраюць у рэзанансных злачынствах з выкарыстаннем супрацьтанкавай зброі 5

pixabay.com

Грамадзяніна Беларусі Івана Марчука ва Украіне падазраюць у падпальваньні прадпрыемстваў і гандлі зброяй у складзе групы, піша Радыё Свабода.

Праваахоўныя службы Украіны на пачатку лістапада затрымалі 8 асобаў, якія падазраюцца ў 8 рэзанансных злачынствах з выкарыстаньнем супрацьтанкавай зброі і незаконным продажам боепрыпасаў і выбухоўкі.

Сярод затрыманых — грамадзянін Беларусі, ураджэнец Берасьця Іван Марчук. Як паведаміў Свабодзе адвакат, якога прызначылі Марчуку, той сьцьвярджаў, што раней служыў у францускім Іншаземным легіёне. Вядома таксама, што Іван Марчук жанаты і раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці.

Абаронца адмовіўся ацэньваць доказы, сабраныя сьледзтвам, адзначыўшы, што на той момант матэрыялы справы былі закрытыя. Цяпер працягваецца дасудовае сьледзтва, а ў справе ўжо іншы адвакат, які атрымае доступ да матэрыялаў пасьля завяршэньня расьсьледаваньня.

У хадайніцтве, зь якім сьледчы зьвярнуўся ў суд для арышту беларуса, адзначалася, што ён падазраецца «ў арганiзацыi ўзброенай банды з мэтай нападу на прадпрыемствы, установы, арганізацыі і на некаторых асобаў», а таксама ва «ўдзеле ў такой бандзе і ўчыненьні наўмыснага зьнішчэньня і пашкоджаньня чужой маёмасьці шляхам падпалу і выбуху».

Івану Марчуку пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.

Адзін з эпізодаў, які інкрымінуюць беларусу, — удзел у нападзе з гранатамётам на будынак, дзе месьціцца рэдакцыя інтэрнэт-выданьня «Українська правда» (будынак належыць будаўнічай кампаніі «Київміськбуд»).

1
Ляксандра / Адказаць
16.11.2018 / 14:10
У преступников национальности нет.
7
Serg / Адказаць
16.11.2018 / 16:26
Герой не виновен!!!
1
Михал / Адказаць
16.11.2018 / 16:28
Бол ван.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру