16.11.2018 / 13:40

Украінскі шоумен Уладзімір Зяленскі ўпершыню пракаментаваў свой прэзідэнцкі рэйтынг 28

Шоумен Уладзімір Зяленскі ўпершыню пракаментаваў вынікі сацыялагічнага апытання, дзе гаворыцца, што ён у другім туры саступіць прэзідэнцкае месца лідару партыі «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнка. Сваё меркаванне ён агучыў у каментары ТСН 15 лістапада.

«Наконт другога месца — змагацца дык змагацца, калі казаць пра барацьбу. А чаго тут баяцца? У мяне другое, у Цімашэнкі — першае. Нармальна, калі так. Добрая бойка. Але я думаю так, што я, як сапраўдны мужчына, проста абавязаны прапускаць жанчын наперад», — сказаў Зяленскі.

Пры гэтым ён заявіў, што рашэнне пра свой удзел у выбарах ён пакідае на будучыню.

13 лістапада КМІС, Цэнтр Разумкова і сацыялагічная група «Рэйтынг» апублікавалі апытанне з нагоды хуткіх выбараў прэзідэнта.

Так, на выбарах Цімашэнка набрала б 20,7% галасоў, а Зяленскі - 11,4%. На трэцім месцы — прэзідэнт Пятро Парашэнка (10,3%).

Акрамя таго, калі б Цімашэнка і Зяленскі прайшлі ў другі тур, то выбары выйграла б Цімашэнка. Калі б у другі тур прайшоў Парашэнка і Зяленскі, то выйграў бы Зяленскі.

Прэзідэнцкія выбары пройдуць ва Украіне ў сакавіку 2019 года.

Праз паўгода ва Украіне адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Хто асноўныя кандыдаты?

24
Адам Чумак / Адказаць
16.11.2018 / 14:13
у украiнцау што: выбiраць няма з каго, чым з палiтычных банкрутау або камедыянтау? Рэйтынг, пэуна, баба Лiда складала
11
Паэт / Адказаць
16.11.2018 / 14:27
Украине для полного счастья только клоуна-президента и не хватает.
13
Сярога / Адказаць
16.11.2018 / 14:33
Жаль, что украинцев жизнь ничему не учит. Как можно в здравом уме голосовать за Зеленского и уж тем более за Тимошенко - загадка. 
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру