Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным адбылася 16 лістапада па ініцыятыве расійскага боку. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
Кіраўнікі дзяржаў адзначылі высокую дынаміку двухбаковых кантактаў у гэтым годзе і абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскага парадку дня, а таксама ўзаемадзеянне на інтэграцыйных пляцоўках. Акрамя таго, размова ішла аб графіку кантактаў на найбліжэйшую перспектыву.