Фота Радыё Свабода
Дэвіз «Законнасьць, гонар, адвага» напісаны на знаку ў гонар супрацоўнікаў АМАПу, які сёньня быў урачыста адкрыты ў Віцебску, піша Радыё Свабода.
Аўтарам кампазыцыі з выявай арла-бэркута — сымбаля Атраду міліцыі асаблівага прызначэньня — стаў віцебскі скульптар Сяргей Сотнікаў.
Памятны знак зьявіўся напярэдадні 30-х угодкаў спэцпадразьдзяленьня міліцыі, якія будуць адзначацца 22 лістапада. Яго ўстанавілі на ўскраіне гораду — каля дома № 2 на Старабабінавіцкім тракце, дзе базуецца Віцебскі абласны АМАП.