Грамадства2525

На заклік Лабадзенкі людзі сабралі грошы на 20 грузавікоў камянёў для Крэўскага замка

А некаторыя прывезлі валуны ўласнымі аўтамабілямі. 

Крэўскі замак — адно са звёнаў «каменнага ланцуга», збудаванага першымі князямі Вялікага Княства для абароны ад крыжакаў. З ім звязаныя многія гістарычныя падзеі, у тым ліку Крэўская унія. Саму назву «Крэва» гісторыкі выводзяць ад крывічоў. Яго рэстаўрацыю пачалі летась, пад пільным кантролем гісторыкаў з Акадэміі навук. Аднак сутыкнуліся з нечаканай праблемай.

«Размаўляў з рэстаўратарамі Крэўскага замка — у іх скончыліся камяні. Усе, якія раней вываліліся са сцен, паднятыя з зямлі і ахайна ўстаўленыя на месца. Але ясна, што за столькі гадоў разбурэння шмат што расцягалі па будоўлях людзі». Хай кожны прывязе ў Крэва камень! — з такім незвычайным заклікам выступіў заснавальнік курсаў «Мовананова» Глеб Лабадзенка. 

На заклік адгукнуліся многія. Святлана і Якуб Коласы, Дзмітры Карабач і Андрэй Ігнацік з Падароска (Ваўкавыскі раён) прывезлі прычэпчык валуноў сваёй машынай.

Іншыя перавялі на камяні для Крэўскага замка грошы. На гэты момант атрымана 1300 рублёў. Абяцана яшчэ 2150 рублёў. 

10-тонны грузавік камянёў з дастаўкай каштуе 160 рублёў. Такім чынам, агулам Лабадзенка назбіраў на 20 грузавікоў!

«За сабраныя сродкі, пачынаючы з панядзелка, штодня пад замак будзе падвозіцца 10—20 тон камянёў. Імаверна, гэтага хопіць, каб будаўнікі скончылі запланаваную на гэты год заходнюю сцяну, — піша Лабадзенка. — На будучы год выдзеленае дзяржаўнае фінансаванне, куды закладзеныя і камяні. Але будзем трымаць руку на пульсе — і ў выпадку неабходнасці мабілізуемся зноў. Каб аднавіць усе замкавыя сцены, трэба не адна сотня тон. таму, дапускаю, што нам яшчэ давядзецца падключыцца. Увогуле, гэта моц грамадзянскай супольнасці: учора вы ахвяравалі грошы, а ўжо сёння камяні прывезлі на замак і праца пайшла далей!» — піша Лабадзенка і прапануе звязвацца з ім, калі хто хоча далучыцца да справы.

«Хто захоча прывезці ў Крэва свае пару камянёў — пішыце, падкажу, дзе ўзяць там непадалёку, — дадае ён. — Вы толькі падумайце: прыедзеце потым у Крэва, пад адноўлены замак — і скажаце ўнукам: а тут ёсць і мае пару камянёў!» — піша Лабадзенка.

Лабадзенка ўдакладняе, што пажаданыя камяні дыяметрам 30—50 см (можна меншыя, ад 15 см, — яны пойдуць у забутоўку). Ён прапануе проста складаць прывезеныя камяні каля галоўнага ўваходу ў замак.

Каментары25

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства8

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства8

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць