16.11.2018 / 16:52

Шуневіч у захапленні ад эксперыменту з «калгасам для зэкаў» 68

Эксперымент па сацыялізацыі асуджаных у сельгаспрадпрыемстве «Хутар-Агра» ў Светлагорскім раёне можна назваць удалым, лічыць Ігар Шуневіч, перадае БелТА.

У «Хутар-Агра» сёння адзначаюць першае для яго ў новым статусе свята «Дажынкі-2018.». У 2017 годзе агракомплекс перадалі ў ведамства Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС. На думку міністра, эксперымент з новым падраздзяленнем ўдалы. Па-першае, з самага пачатку задуму добра пралічылі эканамічна. Па-другое, значэнне і месца гэтага прадпрыемства ў сістэме МУС абгрунтавана патрэбай у сельгаспрадукцыі і ўнутраных войскаў, і Дэпартамента выканання пакаранняў.

«Думаю, рана ці позна мы прымножым вопыт эксперымента. Дзе і як, пакуль казаць рана — трэба яшчэ некалькі сезонаў прайсці, каб выйсці на нейкі рытм і разумець патрэбу ведамства ў такіх прадпрыемствах», — растлумачыў міністр.

За дасягнутыя вынікі падзяку міністра ўнутраных спраў атрымаў дырэктар «Хутар-Агра». Ігар Шуневіч уручыў яму новы трактар.

4
Анита / Адказаць
16.11.2018 / 16:58
Колхоз "Путь в Гулаг"...а ну осужденный,поднять флаг.
5
777 / Адказаць
16.11.2018 / 17:01
Новае дыханне калгасаў: зэкі на плантацыях. Трэба на ўсіх абарыгенаў гэты вопыт распаўсюдзіць
7
Просты Чалавек / Адказаць
16.11.2018 / 17:02
шунеВИЧ а когда из тунеядцев начнут делать энергомыло?
Паказаць усе каментары/ 68 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру