16.11.2018 / 17:51

ФСБ спрабавала ўзламаць сістэму візавага цэнтра Вялікабрытаніі 12

Супрацоўнікі ФСБ Расіі спрабавалі завербаваць па меншай меры аднаго супрацоўніка брытанскага аўтарызаванага візавага цэнтра TLSсontact, у тым ліку праз шантаж, для атрымання бізнэс-віз у Вялікабрытанію для «пары сваіх чалавек», гаворыцца ў сумесным расследаванні The Insider і Bellingcat.

Інфармацыя аб вярбоўцы расійскімі спецслужбамі была атрымана ад былога супрацоўніка TLScontact, які папрасіў прытулак у ЗША.

Па словах крыніцы, супрацоўнікі ФСБ мелі доступ да інфраструктуры візавага цэнтра, у прыватнасці, да ўсіх унутраных відэакамер і дыяграмы ўнутранай камп'ютарнай сеткі.

Следчыя даведаліся ад былога супрацоўніка TLScontact, што супрацоўнікі ФСБ таксама спрабавалі ўладкаваць у візавы цэнтр па меншай меры аднаго свайго агента, але іх аперацыя правалілася.

Паводле яго слоў, супрацоўнікі ФСБ паведамілі яму, што хочуць адправіць у Брытанію «пару чалавек» без лішніх праверак.

The Insider адзначае, што гэтыя падзеі адбываліся вясной 2016 года. Праз некалькі месяцаў абвінавачаныя ў замаху на Сяргея і Юлію Скрыпалёў агенты ГРУ Анатоль Чапіга (Башыраў) і Аляксандр Мішкін (Пятроў) упершыню з'явіліся на тэрыторыі Вялікабрытаніі.

27
аргер сергерпур / Адказаць
16.11.2018 / 18:38
Сказки Венского леса  тк все делается совсем по другому
0
belariy / Адказаць
16.11.2018 / 18:53
ну так, можна зразумець. салсберыйскія шпілі - гэта проста неверагодная прыгажосьць.
0
))) / Адказаць
16.11.2018 / 19:36
шлёма, прокомментируйте пожалуйста!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру