Толькі за першыя пяць дзён снежня ён перавысіў прапанову на 179 мільёнаў. Курс рубля трымаецца толькі за кошт інтэрвенцый Нацбанку.

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 5 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс долара ЗША ўзрос на 6 рублёў і склаў 2.180 рублёў. Тым самым курс долара ЗША дасягнуў свайго гістарычнага максімуму ў дачыненні да беларускай нацыянальнай валюты.

5 снежня ў таргах па долары ЗША ўзялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём угодаў склаў 122 млн. 393 тыс. (попыт — 122 млн. 729 тыс., прапанова — 65 млн. 22 тыс.).

У цэлым за першыя пяць дзён снежня біржавы курс долара ўзрос на 20 рублёў, або на 0,93%. Попыт перавысіў прапанову на 178 млн. 948 тыс. долараў (340 млн. 825 тыс. супраць 161 млн. 877 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?