17.11.2018 / 14:15

Адзіны ў свеце помнік Новаму году паставяць у Белавежскай пушчы. Ён будзе інтэрактыўным ФОТАФАКТ а вам падабаецца? 25

Першы і пакуль адзіны ў свеце памятны знак Новаму году адкрыюць 8 снежня на святкаванні 15-годдзя рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, паведамляе сайт пушчы.

Каваная мастацкая кампазіцыя будзе перадаваць настрой любімага свята і з'явіцца побач з галоўнай елкай рэзідэнцыі Дзеда Мароза. Памятны знак будзе складацца з цыферблата гадзінніка, які паказвае час «без дзвюх хвілін Новы год», і валёнка Дзеда Мароза, што стаяць на ім. Справа ад цыферблата размяшчаецца кій з рукавіцай зімовага чараўніка, а злева — мех з навагоднімі падарункамі.

Скульптурная кампазіцыя будзе інтэрактыўнай: госці казачнай рэзідэнцыі Дзеда Мароза змогуць устаць у валёнкі, узяўшы ў правую руку кій, у левую — мех з падарункамі і загадаць сваё самае запаветнае жаданне.

У адкрыцці памятнага знака ў гонар святкавання Новага года возьмуць удзел беларускі Дзед Мароз, Снягурка, Матухна-Зіма і яе дочкі — Сцюжа, Віхура і Завіруха, казачныя госці з Расіі - Глынышак з Яранска і башкірскі Кыш Бабай з Уфы, а таксама ўсе ўдзельнікі фестывалю зімовых чараўнікоў «Зубр сваёйсправы».

4
Жвiр / Адказаць
17.11.2018 / 14:25
Tak ! :))
1
Юзiк / Адказаць
17.11.2018 / 14:37
Ну як жа без расеi i Башкiрыi ...
5
Людвіг / Адказаць
17.11.2018 / 14:50
"Даздравствует" савецкі новы год "таварышчы"! Больш тупога помніка і сьвята і быць не можа. 
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру