17.11.2018 / 19:34

Міліцыя правяла выхаваўчую гутарку з мінчуком, які завязаў шалік скульптуры гарадовага ВІДЭА 128

Зміцер Завадскі размясціў у сваім фэйсбуку відэа, на якім вешае шалік на шыю мінскаму гарадавому

Да яго падышлі міліцыянты і запыталі, навошта ён гэта зрабіў. «Хацеў сагрэць скульптуру і сфатаграфавацца», — патлумачыў малады чалавек. «Вы павесілі шалік на скульптуру, якая ахоўваецца», «Нельга на яго нічога вешаць, бо гэта помнік». Хлопцу прапанавалі прайсці ў пастарунак. 

Скончылася ўсё гэтым разам хэпі-эндам. «Завялі ў аддзяленне, перапісалі звесткі і правялі кароткую тлумачальную гутарку, што «гэта скульптура з'яўляецца тварам МУС» і што «наступным разам нічога на помнік вешаць не варта», — напісаў у фэйсбуку Зміцер Завадскі.

Падлетак, які даў поўху скульптуры гарадавога, просіць прабачэння ў помніка і міліцыянтаў ВІДЭА

2
Зор / Адказаць
17.11.2018 / 19:43
У нашым горадзе з'явіўся ахрэняемы памятнік. Адзін помнік плюс два ахрэняемыя побач. Няпыльная такая рабацёнка ў хлопцаў.
1
Игорь / Адказаць
17.11.2018 / 19:44
Потому что это памятник.... все я под столом)))
2
Лю / Адказаць
17.11.2018 / 19:44
Царская "держиморда" -- ТВАР МУС?! Дык навошта рэвалюцыю было рабіць?
Паказаць усе каментары/ 128 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру