18.11.2018 / 11:39

Прэм'ер Польшчы патлумачыў логіку Пуціна словамі Леніна 33

Прэм'ер-міністр Польшчы перасцерагае, што пасля завяршэння будаўніцтва газаправода «Паўночны паток − 2» нішто не спыніць Расею ад далейшай агрэсіі ва Украіне. Пра гэта Матэуш Маравецкі заявіў падчас канферэнцыі FOTAR у Гамбургу, інфармуе РАР.

«Я ведаю пазіцыю нямецкага ўрада, гэта — бізнэс-праект. Аднак на ўсход ад Одры ніхто ў гэта не верыць», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, калі пасля будаўніцтва «Паўночнага патоку − 2» акажацца, што ўкраінская ГТС не патрэбна, то «што спыніць Уладзіміра Пуціна пайсці на Кіеў?».

«Вы будзеце здзіўлены тым, каго я зараз працытую, але Ленін аднойчы сказаў, што капіталісты такія прагныя, што «прададуць нам вяроўку, на якой мы іх павесім», − сказаў Маравецкі.

Ён растлумачыў, што еўрапейцы плацяць расейцам за газ, а яны ўкладуць гэтыя грошы ў сваё войска, і Еўропе давядзецца прасіць аб абароне ЗША.

Nord Stream 2 AG, кампанія-аператар газаправода «Паўночны паток − 2», паведаміла, што больш за 200 кіламетраў марской часткі трубаправода ўжо пабудавана.

З канца 2019 газатранспартны калідор «Паўночны паток − 2» павінен транспартаваць каля 55 млрд кубаметраў расійскага газу штогод з РФ праз Балтыйскае мора ў Нямеччыну.

Праціўнікі праекта, у тым ліку Польшча, краіны Балтыі, Украіна, Малдова, ЗША і Данія − сцвярджаюць, што «Паўночны паток − 2» павялічыць залежнасць ЕЗ ад «Газпрама», які ўжо пастаўляе каля траціны аб'ёмаў газу ў ЕС.

Кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер упэўнены, што праект «Паўночны паток − 2» будзе рэалізаваны, нягледзячы на намеры ЗША сарваць будаўніцтва.

Раней амбасадар ЗША ў ЕС Гордан Сондленд заявіў, што ў прэзідэнта Дональда Трампа ёсць «шмат інструментаў», каб спыніць газаправод «Паўночны паток −2», які робіць Еўропу яшчэ больш залежнай ад расейскага газу.

nn.by

3
Serg / Адказаць
18.11.2018 / 11:46
Веревку нам уже продали!!!
81
Folusz-Grodno / Адказаць
18.11.2018 / 11:59
Пусть лучше премьер Польши прислушается к словам собственного отца,который неустанно говорит о том,что Польше надо как можно скорее выстраивать конструктивные и добрососедские отношения с Россией!!!Напомню,что Корнелиуш Моравецкий,отец нынешнего премьера,был видным деятелем оппозиционного движения во времена ПНР.
64
Пражэкт / Адказаць
18.11.2018 / 12:05
Яшчэ адзiн лiцамер выляз. За Украiну ён заклапоцiycя. Бач ты яго. Усе так любяць расейскi газ праз сваю тэрыторыю, што каб за гэтым не стаялi дармавыя расейскiя горошы, то падумау бы што Усходняя Еуропа топiць за Пуцiна.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру