Перашкоды, якія ствараюцца для дзейнасьці апазыцыі ў Беларусі, не дазваляюць прызнаць яе як магчымага сябра Рады Эўропы. Пра гэта заявіў у панядзелак журналістам камісар Рады Эўропы па правах чалавека Томас Хамарбэрг.

«Беларусь – адзіная эўрапейская краіна, якая не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы. Асноўнае тлумачэньне гэтаму тое, што Беларусь ня ёсьць дэмакратычнай краінай. Перашкоды, якія ствараюцца ў Беларусі для дзейнасьці апазыцыі, не дазваляюць прызнаць яе як магчымага сябра Рады Эўропы», – сказаў Хамарбэрг.

Паводле ягоных словаў, «у нейкі момант паўстане пытаньне пра прыняцьцё Беларусі ў Раду Эўропы і ў нас на той момант мусіць быць дакладная інфармацыя. што там адбываеццца».

РИА-Новости

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0