18.11.2018 / 12:01

Лукашэнка: У Беларусі высока ацэньваюць дасягненні Латвіі за перыяд незалежнасці 45

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Латвіі Раймандса Веёніса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — 100-годдзем абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што для кожнай краіны суверэнітэт з'яўляецца надзейным падмуркам для росквіту і развіцця ва ўсіх абласцях, галоўным сімвалам прагрэсу і мірнага жыцця. «У Беларусі высока ацэньваюць дасягненні Латвіі за перыяд незалежнасці, павышэнне аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне», − гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў надзею, што ўзаемадавер'е і павага, агульная зацікаўленасць у забеспячэнні стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне будуць і далей садзейнічаць умацаванню двухбаковых палітычных, дзелавых і гуманітарных кантактаў на карысць народаў Беларусі і Латвіі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Раймандсу Веёнісу здароўя, шчасця і поспехаў, а грамадзянам Латвіі − міру і дабрабыту.

2
Жвiр / Адказаць
18.11.2018 / 12:05
Uci-puci...:)))
34
Folusz-Grodno / Адказаць
18.11.2018 / 12:10
Ну не знаю,не знаю.Был в Риге пару лет назад.Поразился запущенностью,неухоженностью всего,что не входит в исторический центр.Да и сама Латвия как будто обезлюдела.Чисто визуально страна производит крайне депрессивное впечатление,правда.
2
Верны / Адказаць
18.11.2018 / 12:18
Цікава, што скажа Раймандс Веёніс на скорым сьвяткаваньні 100 годзьдзя БССР у Смаленску, дзе тое, паводле даступных мне чутак, было абвешчана?
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру