18.11.2018 / 13:38

Джасцін Бібер пацвердзіў чуткі аб сваёй жаніцьбе 1

Спявак Джасцін Бібер афіцыйна пацвердзіў, што ажаніўся. Фатаграфію з выбранніцай канадзец апублікаваў на сваёй старонцы ў «Інстаграме».

View this post on Instagram

My wife is awesome

A post shared by Justin Bieber (@justinbieber) on

Жонкай папулярнага музыканта стала мадэль і дызайнер Хэйлі Болдуін — меншая дачка акцёра Стывена Болдуіна. І хоць на здымку пара не стаіць ля алтара ў вясельных строях, подпіс да гэтай фатаграфіі адхіляе ўсе сумневы.

«Мая жонка цудоўная», — напісаў Бібер.

Раней СМІ паведамлялі пра тое, што Джасцін зрабіў Хэйлі прапанову на вечарыне ў гатэлі на Багамах. Аднак, па чутках, убачыць гэта змаглі толькі прысутныя, бо ахова папрасіла прыбраць усе мабільныя тэлефоны.

Далей былі паведамленні, што пара была заўважаная ў будынку суда ў Нью-Ёрку, дзе выдаюць пасведчання аб заключэнні шлюбу. Аднак і пасля гэтага ніякіх афіцыйных пацверджанняў ад маладых так і не было. Толькі фатаграфіі ў сацсетках.

Усе сумневы ўжо амаль канчаткова развеяліся, калі Хэйлі падала дакументы на рэгістрацыю новага таварнага знака сваёй лінейкі адзення, але ўжо з прозвішчам мужа.

nn.by

2
ЯНКА / Адказаць
18.11.2018 / 18:41
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру