Фота: God of War
Узначальвае пералік баявік аб старажытнагрэцкай міфалогіі God of War. Галоўны герой гульні — Кратас, спартанскі генерал, які кінуў выклік багам. Гульня выйшла эксклюзіўна для кансолі PlayStation 4.
Другое месца заняла гульня пра Чалавека-павука — Marvel's Spider-Man. Яна таксама даступная толькі на кансолі PlayStation 4. Далей ідуць Into the Breach, Subnautica і Red Dead Redemption 2.
Замыкаюць дзясятку лепшых гульняў Florence, Super Mario Party, Assassin's Creed Odyssey, Dandara, а таксама Donut County.