18.11.2018 / 16:31

Французы бурна пратэстуюць супраць новага падатку на паліва, заблакаваныя многія дарогі 21

409 чалавек паранена ў сутычках, паведамляе RFI.

Фота Le Populaire du Centre.

«Усяго ў 2034 акцыях ўзялі ўдзел 287 710 чалавек. Пры гэтым пацярпелі 409, з іх 14 атрымалі цяжкія раненні. Сярод паліцэйскіх, жандараў і супрацоўнікаў пажарна-выратавальнай службы пацярпелі 28 чалавек, некаторыя досыць цяжка, − паведаміў міністр унутраных спраў Францыі Крыстоф Кастанер, дадаўшы, што «ноч прайшла неспакойна», а злоўжыванне алкаголем на некаторых блокпастах прывяло «да ідыёцкіх паводзінаў», боек і нават нажавога ранення. Найбольш сур'ёзным здарэннем з'явілася смерць 63-гадовай удзельніцы акцыі раніцай у суботу.

Акрамя таго, міністр паведаміў пра тое, што было праведзена затрыманне 282 чалавек, у тым ліку 73 на працягу ночы. 157 чалавек былі змешчаныя пад варту. «Тыя, хто прэтэндуе на ролю арганізатараў і хто на самай справе дэзарганізуе краіну, парушаюць дэмакратыю і павінны несці адказнасць за свае дзеянні», − падкрэсліў ён.

Раніцай у нядзелю, 18 лістапада, на дарогах па-ранейшаму знаходзяцца 150 блокпастоў «жоўтых камізэлек» у розных рэгіёнах краіны. Акрамя таго, «жоўтыя камізэлькі» заблакавалі дзевяць уваходаў у парк Дыснэйлэнд, пакінуўшы толькі два свабоднымі для наведвальнікаў.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон правёў суботу ў сваёй рэзідэнцыі Лантэрна ў Версалі пад узмоцненай аховай паліцыі. 

Урад Францыі ўвёў новы падатак на паліва, каб падштурхнуць людзей эканоміць бензін і дызпаліва. Мэты гэтага кроку — як эканамічныя, так і экалагічныя. Адступаць урад не мае намеру.

4
Вектор / Адказаць
18.11.2018 / 16:47
Это народ, а не сброд который все стерпит
46
Чеснок / Адказаць
18.11.2018 / 16:49
Говорите этот ваш ЕС эталон для развития?
2
Цынік / Адказаць
18.11.2018 / 17:05
То можа адхіляць ад улады стаўленніка левакоў і сэксменшасцяў Макрона?
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру