18.11.2018 / 17:24

У ЗША арыштавалі мужчыну, у якога шыя шырэйшая за галаву 24

Фота гэтага арыштаванага зрабіла старонкі бюро шэрыфа акругі Эскамбія ў штаце Фларыда (ЗША) папулярнымі. 

31-гадовага Чарлза Даяна Макдаўэла арыштавалі за валоданне наркотыкамі і непадпарадкаванне паліцыі. Яго фота, размешчанае на старонках бюро шэрыфа, выклікала тысячы жартаў. Прычына — шырэзная шыя падазраванага.

«Пацан па шыі ў абвінавачваннях», — пішуць людзі. «Гэтае тату каштавала 6000 баксаў. Яны за квадратны метр лічаць», — жартуюць.

Аказалася, што гэта не першы арышт Макдаўэла. У інтэрнэце знайшліся і яго ранейшыя фоты. Аказалася, што такую шыю ён сабе наеў аддаўна.

Гэтым разам Макдаўэла арыштавалі за наяўнасць у яго метамфетаміну, какаіну і марыхуаны і абсталявання для іх продажу. Яму пагражае салідны турэмны тэрмін.

nn.by

6
Вастрак / Адказаць
18.11.2018 / 17:33
Шыяпазытыў :)) Бу-га-га))
0
Мне интересно / Адказаць
18.11.2018 / 18:01
Такая шея может быть признаком генетического синдрома. Тем более, что у этого парня ещё и птоз верхнего века, тоже частый признак генетики. Интеллект может быть снижен, отсюда криминальный образ жизни.
8
Петик / Адказаць
18.11.2018 / 18:07
Так его за шею арестовали??
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру