Машыну Сафіі Флёрш выкінула з трасы заезду ў кітайскім горадзе Макаа на хуткасці 276 км/г.
Самая маладая кіроўца «Формулы-3» трапіла ў шпіталь з пераломамі хрыбта. Гледачы ў страху чакалі, пакуль гонка прадоўжыцца пасля вымушанага перапынку. Флёрш жывая і ў прытомнасці, яе чакае аперацыя.