18.11.2018 / 19:00

Латвія святкуе 100-годдзе незалежнасці 29

У суботу ўвечары ў цэнтры Рыгі сабраліся тысячы людзей. У гонар 100-годдзя незалежнасці Латвіі на цэнтральнай плошчы зладзілі нешта падобнае да нашага спеўнага сходу, перадае карэспандэнт «Нашай Нівы» з Рыгі. Старшакласнікі спявалі латышскія гімны пад суправаджэнне аркестру. У дзяўчын у валасах былі заплеценыя стужкі колеру сцяга Латвіі, у хлопцаў такія ж — на заплечніках і куртках. Шмат шалікаў і шапак з нацыянальнымі матывамі.

Людзей было вельмі шмат — і як латышскамоўных, гэтак і рускамоўных. 50 на 50, як і ў цэлым па Рызе. Ясна, што ніякай паліцыі.

Натхняла, што 25 Сакавіка гэтай вясной у Беларусі ў куды менш спрыяльных умовах, без дапамогі ўлады, атрымалася зрабіць свята прынамсі не горшае за латвійскае.

Сёння ж, у нядзелю, у Рызе сабраліся кіраўнікі балтыйскіх і скандынаўскіх краін. Прыехалі кіраўнікі Эстоніі, Фінляндыі і Ісландыі.

nn.by

7
Дед Мороз / Адказаць
18.11.2018 / 19:16
Путина бортанули? :)
Хотя на кой чёрт этот неадекватный изгой там :)
9
сік / Адказаць
18.11.2018 / 19:20
Шчыра віншуем! Чорныя гады акупацыі ў іх скончылісь, а ў нашай краіне яны працягваюцца.
7
таки не израилевич / Адказаць
18.11.2018 / 19:45
Са Сьвятам, Латвия! Адны з лепшых успаминау дзяцинства и мядовага месяцу - Юрмала и ВецРыга .Хай Балтыка будзе да Цябе ласкавай! Будзь вечным, Латышски Народ!
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру