Футбаліст італьянскага футбольнага клуба «Марціна» (клуб шостай лігі) Фабіяна Калучы знойдзены мёртвым у сваім доме. Пра гэта паведамляе La Gazzetta dello Sport.

Фабіяна Калучы. Фота: Corriere dello Sport.
Па інфармацыі выдання, Калучы павінен быў сустрэцца з капітанам «Марціны» Марка Амата. Апошні, не дачакаўшыся аднаклубніка, патэлефанаваў у паліцыю. Цела 19-гадовага гульца выявіў малодшы брат Калучы ў гаражы яго дома.
Асноўнай прычынай здарэння паліцыя называе самагубства. Адзначаецца, што апошнія месяцы футбаліст цяжка перажываў развод бацькоў.
«Марціна» выступае ў шостай лізе Італіі. Прэзідэнт клуба папрасіў кіраўніцтва перанесці наступны матч каманды з-за трагедыі.
-
Трэнер, які прывёў клуб да срэбра ў чэмпіянаце Беларусі, будзе трэніраваць каманду з пятага дывізіёна першынства Польшчы
-
Форвард мінскага «Дынама» Дылан Дзюбэ і яшчэ чатыры хакеісты прызнаныя невінаватымі па справе аб сэксуальным гвалце
-
Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый
Каментары