Увечары 18 лістапада з акна дома па адрасе праспект Незалежнасці, 46, вылецеў сабака.
Як паведамляе Onliner.by са спасылкай на відавочцаў, шчанюк пароды коргі ўдарыўся аб бардзюр і памёр.
Праз нейкі час да месца здарэння падышоў гаспадар сабакі, грамадзянін Кітая. Ён патлумачыў, што яго дзяўчына, таксама грамадзянка Кітая, адчыніла акно, каб сабака падыхаў свежым паветрам. А той, маўляў, зваліўся.
Відавочцы не паверылі такой аргументацыі: сабака не мог вылецець так далёка.
Мінакі выклікалі міліцыю. Праводзіцца разбіральніцтва.