Здарэнне адбылося 18 лістапада каля 3 гадзіны ночы на 9-м кіламетры аўтадарогі Ваўкавыск — Плябанаўцы — Дубоўцы, паведамляе СК.

38-гадовы кіроўца «Форд Галаксі», які рухаўся з боку Ваўкавыска ў кірунку пасёлка Краснасельскі, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Фальксваген Бора», якім кіравала 22-гадовая жанчына. Пасля гэтага адбылося яшчэ адно сутыкненне. З аўтамабілем «Фальксваген» сутыкнуўся «Фальксваген Шаран», які рухаўся ззаду.

Кіроўца аўтамабіля «Форд» ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы, а кіроўца аўтамабіля «Фальксваген Бора» і трое пасажыраў (два 25-гадовыя мужчыны і 24-гадовы мужчына з цялеснымі пашкоджаннямі) шпіталізаваныя. Кіроўцу аўтамабіля «Фальксваген Шаран» медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0