Мінск-навіны
У Мінску распрацавана новая канцэпцыя афармлення каляднага кірмашу на Кастрычніцкай плошчы.
Пра гэта паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Андрэй Улезла.
На плошчы паставяць 12 шкляных павільёнаў у выглядзе сотаў. У іх будзе рэалізоўвацца сувенірная прадукцыя, выпечка і гарачыя напоі (чай, кава, глінтвейн).
Кірмаш на Кастрычніцкай плошчы пачне сваю працу 20 снежня.