19.11.2018 / 13:07

Анастасія Валачкова не паверыла ў існаванне беларускага Слаўгарада 50

Расійскія балярына Анастасія Валачкова і сатырык Віктар Каклюшкін не змаглі адказаць на пытанне аб выдуманым горадзе на праграме «Хто хоча стаць мільянерам», паведамляе lenta.ru

З чатырох гарадоў яны выбралі Слаўгарад, у той час як населеных пунктаў з такой назвай адразу два — у Беларусі і ў Расіі (Алтайскі край). «Далікатны момант для жыхароў Слаўгарада», — пажартаваў у твітары жыхар Барнаула.

Валачкова з Каклюшкіным дайшлі да дзявятага пытання на 50 тысяч рублёў (1 600 беларускіх). Гульцам прапаноўвалася выбраць паміж Міргарадам (горад ва Украіне, у Палтаўскай вобласці), Слаўгарадам, Старгарадам і Белгарадам. Існаванне Старгарада і Белгарада не выклікала сумневаў ва ўдзельнікаў, яны выбіралі паміж двума іншымі варыянтамі і схіляліся да Слаўгарада.

У выніку гульцы папрасілі дапамогі залы. Гледачы прагаласавалі за Слаўгарад. Валачкова з Каклюшкіным прыслухаліся і далі няправільны адказ. Аказалася, што выдуманым варыянтам быў Старгарад.

11
хамса / Адказаць
19.11.2018 / 13:20
дык яна ж сама ўжо старая і ні разу не слаўная.. як яна магла абраць іншы варыянт?
10
хамса / Адказаць
19.11.2018 / 13:21
а я неяк па радыё пачула.. ну можа мне пачулася) не валачкова, а свалачкова
3
Alex / Адказаць
19.11.2018 / 13:25
Ну насамрэч па адной з версій славянская назва нямецкага горада Ольдэнбург (усходняга) і ёсць Старгарад. Выхадцы адтуль заснавалі некалі новы горад у раёне Ільменя - Ноўгарад. Так што, не ўсё так адназначна.
Паказаць усе каментары/ 50 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру