У Магілёве вынеслі прысуд расіяніну Паўлу Цімафееву, які роўна год таму абрабаваў аддзяленні Беларусбанка. Яго прызналі вінаватым у разбоі з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры і захопе групы закладнікаў з карыслівых меркаванняў і прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Ён павінен будзе кампенсаваць пацярпелым закладнікам маральную шкоду — па 5 тыс. рублёў кожнай з семярых жанчын.

Пісталет рабаўніка, які аказаўся не баявым, знішчаць.

Суд над Паўлам Цімафеевым афіцыйна распачаўся 14 чэрвеня, але фактычна - 27 верасня. Абвінавачанага не даставілі на першае паседжанне па стане здароўя - з-за ўскладнення пасля міліцэйскай кулі. Суд тады прыняў рашэнне адкласці слуханне да выздараўлення абвінавачанага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?