19.11.2018 / 14:50

Ёлачныя кірмашы ў Мінску пачнуць працаваць з 22 снежня

Ёлачныя базары будуць працаваць ва ўсіх раёнах сталіцы з 22 па 31 снежня, паведаміў сёння начальнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Андрэй Улезла.

Будуць рэалізоўвацца жывыя елкі коштам ад 10 да 30 рублёў у залежнасці ад вышыні дрэва.

У рознічнай сетцы таксама прадаюцца штучныя елкі коштам ад 4,30 да 570 рублёў, — адзначыў Андрэй Улезла.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру