19.11.2018 / 16:28

У Іспаніі аўтобус з 70 дзецьмі праваліўся пад асфальт з-за моцнага дажджу ФОТА

фота з фэйсбука

На паўднёвым усходзе Іспаніі паліцыя Картахены эвакуявала 70 дзяцей, якія былі заблакаваныя ў аўтобусе на дарозе з-за ліўневых дажджоў. Аб гэтым паведамляецца на старонцы паліцыі ў фэйсбуку.

«Школьнікі эвакуяваныя дзякуючы сумесным дзеянням паліцыі і пажарных Картахены», — гаворыцца ў паведамленні.

Паведамленне аб тым, што з-за паводкі на шашы Сіфон праваліўся аўтобус з дзецьмі, пажарныя атрымалі раніцай 19 лістапада.

Падчас залеваў на гэтай шашы часта адбываюцца паводкі, з чым доўгія гады змагаюцца мясцовыя ўлады.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру