19.11.2018 / 17:56

YouTube выставіў у вольны прагляд папулярныя фільмы — праўда, з убудаванай рэкламай 1

Відэахостынг YouTube адкрыў раздзел, у якім бясплатна дэманструюць легальныя версіі папулярных фільмаў, паведамляюць інфармагенцтвы. Глядзець фільмы можна дзякуючы рэкламе, якая з'яўляецца падчас прагляду. Без яе могуць глядзець кіно толькі падпісанты YouTube Premium.

У раздзеле ўжо каля 100 мастацкіх і дакументальных фільмаў. Праўда, функцыя пакуль даступная толькі жыхарам ЗША. Калі прагляд стане адкрытым ў іншых краінах, не паведамляецца.

0
анон / Адказаць
19.11.2018 / 22:30
А дзе спасылка на крыніцу?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру