Сацсетка «Укантакце» запусціла магчымасць спампоўваць звесткі свайго профілю. Пра гэта напісаў кіруючы дырэктар сацсеткі Андрэй Рагозаў.
Карыстальнікі цяпер могуць рабіць пашыраную выгрузку копіі сваіх звестак. Звесткі запампоўваюцца ў выглядзе архіва, піша Рагозаў. Пакуль функцыя працуе ў тэставым рэжыме.
Функцыя дазволіць карыстальніку атрымаць уяўленне пра тое, якія звесткі захоўваюцца на серверах сацсеткі.