Мінск і Баку рыхтуюць кантракт на пастаўку чарговай партыі вайсковай тэхнікі. Адпаведны мемарандум быў падпісаны 19 лістапада ў Мінску падчас сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Азербайджана, паведамляе Azertag.az.

Фото: пресс-служба президента Беларуси

Фота: прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

«Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам абароны Азербайджанскай Рэспублікі і Дзяржаўным вайскова-прамысловым камітэтам Рэспублікі Беларусь па развіцці двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне паставак зброі і тэхнікі супрацьпаветранай абароны» падпісалі міністр абароны Азербайджана Закір Гасанаў і старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Беларусі Раман Галоўчанка.

Як пазней распавёў журналістам Ільхам Аліеў, Азербайджан задаволены ўзаемадзеяннем з Беларуссю ў вайсковай сферы, таму што яе прадукцыя вельмі якасная і эфектыўная.

«Таму невыпадкова, што вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі мае ўжо добрую гісторыю, дастаткова вялікія аб'ёмы і добрую тэндэнцыю да пашырэння. І невыпадкова, што сёння сярод дакументаў быў падпісаны Мемарандум, які ў самы кароткі час будзе трансфармаваны ў кантракт для набыцця чарговай партыі вайсковай тэхнікі з Беларусі», — заявіў Аліеў.

Чытайце таксама: «Коммерсант» напісаў пра першы продаж за мяжу беларускіх «Паланэзаў»

Беларусь паставіла ў Азербайджан новую партыю «Паланэзаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0