Толькі ў «Акадэмкнізе»: гісторык Ігар Мельнікаў прапануе кнігу незвычайнага фармату, угрунтаваную на фота з яго ўласных збораў.
Здымкі і матэрыялы кнігі «Другая сусветная вайна» дазваляюць пашырыць веды аб вайсковай гісторыі Беларусі ў прыватнасці і падзеях Другой сусветнай вайны ўвогуле.
У кнізе таксама выкарыстаны матэрыялы, узятыя з даваеннага перыядычнага друку, з адкрытых крыніц і з прыватнага архіва Ю.Шасткевіча.