Грамадства3636

У Мінску не далі скончыць канцэрт, арганізаваны непрызнаваным Саюзам палякаў

Святочны канцэрт у Мінску з нагоды стагоддзя аднаўлення незалежнасці Польшчы, арганізаваны мясцовым аддзяленнем непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Беларусі, быў скончаны праз паўгадзіны пад ціскам адміністратара залы, піша znadniemna.pl.

Раней тры розныя ўласнікі адмаўлялі ў арэндзе памяшкання. Як растлумачыла кіраўніца мінскага аддзялення Саюза палякаў Алена Марчукевіч у дзвюх залах было адмоўлена нават у выходныя дні. Каля 200 чальцоў СПБ сабраліся перад трэцім памяшканнем, але і там сутыкнуліся з адмовай.

У апошні момант удзельнікі пераехалі на чацвёртае месца, але праз паўгадзіны адміністратар запатрабаваў скончыць мерапрыемства.

У кароткай прамове кіраўнік незарэгістраванага СПБ Анжаліка Борыс адзначыла, што абавязак палякаў у Беларусі — дбаць пра польскія мемарыялы, бо «незалежнасць вымяраецца крыжамі — на магілах нашых дзядоў і прадзедаў».

Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі падзякаваў прысутным, што прыйшлі на цырымонію. Ён падкрэсліў, што свабода і незалежнасць з'яўляюцца універсальнымі каштоўнасцямі.

Прыкладна праз паўгадзіны пасля пачатку канцэрту, падчас якога праспявалі польскі нацыянальны гімн і некалькі патрыятычных песень, работнік выключыў святло, а праз нейкі час запатрабаваў скончыць мерапрыемства.

Анжаліка Борыс заклікала прысутных разысціся мірна і не паддавацца на правакацыі.

Варта адзначыць, што людзей сабралася столькі, што яны не змясціліся ў залу.

Саюз палякаў у Беларусі (СПБ) падтрымліваў беларускі рух за нацыянальныя і грамадзянскія правы. У адказ улады Беларусі прыкладна ў 2005 годзе распачалі ціск на СПБ. Яны стварылі падкантрольны сабе альтэрнатыўны Саюз палякаў, але большасць актывістаў засталіся прыхільныя арганізацыі на чале з Анжалікай Борыс. СПБ карыстаецца падтрымкай Польшчы, якая фінансавала пабудову «Дамоў Польскіх» і выхад польскамоўнай прэсы.

Каментары36

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам29

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву40

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы6

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя5

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ1

Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна4

У ЗША спыняць выпуск аднацэнтавых манет2

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну2

«У мяне было пяць мужчын. Шосты — Ісус». Ася Паплаўская хацела стаць манашкай, але не атрымалася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам29

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць