Наведвальніца бара ў Гродне стала фігуранткай крымінальнай справы за пашкоджанне кнігі скаргаў, паведамляе гродзенская міліцыя. 30-гадовая жыхарка абласнога цэнтра заседзелася ў бары па вуліцы Кірава.

Каля 6 гадзін раніцы настрой у наведвальніцы стаў змяняцца. У нейкі момант ёй не спадабалася абслугоўванне, і яна запатрабавала кнігу скаргаў і прапаноў. Аднак ўпісаць туды нешта зразумелае дзяўчына не змагла, замест гэтага яна вырвала з кнігі некалькі старонак. Адміністрацыя выклікала на месца супрацоўнікаў міліцыі.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж, знішчэнне або пашкоджанне дакументаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0