Фота СК
Сем чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці пры сутыкненні маршруткі і аўтобуса ў Мінску, піша Tut.by.
Як паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, аварыя адбылася днём 20 лістапада. Кіроўца маршрутнага таксі ехаў па вуліцы Матусевіча з боку вуліцы Глебкі ў напрамку вуліцы Цімашэнкі і здзейсніў сутыкненне з аўтобусам, які рухаўся адначасова ў яго паласе.
У выніку ДТЗ розныя траўмы атрымалі сем чалавек, іх шпіталізавалі.
Фота СК
На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.