flickr.com

flickr.com

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак выступіў супраць стварэння ў ЕС структур, якія маглі б канкураваць з НАТА. У часе візіту ў Брусэль кіраўнік абароннага ведамства Польшчы падкрэсліў, што Еўрасаюз не быў створаны з мэтай стварэння сумеснай сістэмы абароны, перадае Польскае радыё.

«Для гэтага быў створаны Паўночнаатлантычны альянс. НАТА з'яўляецца сістэмай сумеснай абароны, якую неабходна ўмацоўваць і развіваць. Гэта наша агульная заданне. І ў гэтым меркаванні сыходзіцца большасць міністраў абароны ЕС», — адзначыў Марыюш Блашчак

Бачанне адзінай еўрапейскай арміі на мінулым тыдні выказала канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. На яе думку, такое фарміраванне «прадэманстравала б свету, што вайна паміж краінамі Еўропы выключана назаўжды». Паводле Ангелы Меркель, армія ЕС была б не альтэрнатывай НАТА, а дадаткам Альянсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0