Вечарам 5 снежня польскія аўтаперавозчыкі знялі блакаду ў пунктах пропуску на мяжы Польшчы і Беларусі.Цяпер чэргаў тут няма, паведаміў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка.
5 снежня ў час забастоўкі польскіх перавозчыкаў, якія выступалі супраць новаўвядзенняў у мытнай сферы, на тэрыторыі Польшчы на гродзенскім напрамку пункту пропуску Кузніца Беластоцкая — Брузгі і Кукурыкі — Казловічы быў заблакаваны.