20.11.2018 / 17:15

У камітэце па правах чалавека ААН разглядаюць скаргу па справе маладзечанскай школьніцы, што загінула на сельгасработах 6

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу ад імя бацькоў школьніцы Вікторыі Папчэні, якая загінула на ўборцы бульбы восенню 2016 га. Праваабаронцы хочуць дамагчыся поўнай забароны на прыцягненне дзяцей да сельгасработ у Беларусі, піша tut.by

Яшчэ ў красавіку праваабаронца Леанід Судаленка накіраваў у камітэт ААН скаргу ад імя бацькі дзяўчынкі. 19 лістапада зварот быў зарэгістраваны там пад нумарам 3265/2018. Дакумент апублікаваў цэнтр «Гомельская вясна».

Паводле працэдуры, скарга будзе афіцыйна накіравана дзяржаве для падрыхтоўкі адказу па сутнасці. На гэта прадугледжаны тэрмін да 180 дзён.

Сям'я Папчэня просіць прызнаць: дзяржава пазбавіла дзіця права на жыццё праз выкарыстанне дзіцячай працы. Працу дзяцей трэба забараніць у Беларусі як на ўзроўні закона, так і на практыцы.

29 верасня 2016 года падчас уборкі бульбы пад Маладзечна загінула вучаніца 8-га класа 13-гадовая Вікторыя Папчэня - на яе наехаў грузавік. Кіроўцу асудзілі да 3 гадоў абмежавання волі. А двух настаўнікаў школы за недагляд да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

0
гаргуля / Адказаць
20.11.2018 / 18:27
Праца павінна быць. Для кожнага ўзросту свая. Свае абавязкі і праца. Толькі такім чынам чалавек зможа заставацца чалавекам. Зразумела, што ўсялякае кампанейшчыны, аўральшчыны па загаду райкомаўшчыны не павінна быць і блізка каля школ. Гэтае "ганбе з савецкіх часоў" не месца. А то атрымліваецца райкомаўскіе дзяцькі ўборку прасплюць, а нашым дзеткам тады расплочвайся сваім здароўем.
0
Васіль Кот / Адказаць
20.11.2018 / 19:04
Пакаралі стрэлачнікаў. І то вельмі сімвалічна. Дзе пакараньні для тых хто яе туды адправіў: Міністэрства адукацыі, упраўленьні адукацыі вобласьці і раёна, дырэктара школы. І пакараньні для тых хто яе там прыняў: Міністэства сельскай гаспадаркі, абласнога і раённага упраўленьня, старшыні калгаса.
0
Верны / Адказаць
20.11.2018 / 19:09
далоў камуністаў з іхнымі суботнікамі!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру