У краме «Адметнасць» можна набыць адзенне, сувеніры і рэчы для дому з беларускай сімволікай.
Краму «Адметнасць» можна знайсці на другім паверсе будынка па вуліцы Кірава 3, побач з Цэнтрам гарадскога жыцця і этна-крамай «Цудоўня».
У продажы ёсць цішоткі, сукенкі, світшоты, бейсболкі, кубкі. Таксама ў продажы ёсць дзіцячае адзенне, цацкі, нашыўкі, сувеніры, стужкі, абрусы.
Каментары