20.11.2018 / 17:42

Фінскія радыкалы хацелі б вярнуць частку Карэліі 54

Фінляндыя павінна запатрабаваць у Расіі тэрыторыі, якія тая атрымала па выніках Савецка-фінскай вайны. Пра гэта ў сябе ў Twitter заявіў член праўлення партыі «Сапраўдныя фіны» Хенры Хаутамякі (Henri Hautamäki).

На восеньскай канферэнцыі сябры моладзевага крыла нацыяналістычнай партыі вырашылі аб'явіць, што краіна павінна вярнуцца да межаў 1939 году. Разам з паведамленнем Хаутамякі апублікаваў карту з пазначанымі на ёй спрэчнымі землямі.

Нацыяналісты хочуць вярнуць Фінляндыі некалькі раёнаў Рэспублікі Карэлія побач з Ладажскім возерам. Акрамя таго, яны прапануюць забраць Пячэнгскую вобласць - рэгіён Кольскага паўвострава плошчай прыкладна 10 тысяч квадратных кіламетраў - і ўсходнюю частку рэгіёну Сала, якая цяпер знаходзіцца ў складзе Мурманскай вобласці.

Партыя «Праўдзівыя фіны» існуе з 1995 года. Яе ідэалогію вызначаюць як нацыяналізм, папулізм і еўраскептыцызм. На дадзены момант партыя мае 17 з 200 месцаў у парламенце краіны.

72
Ляксандра / Адказаць
20.11.2018 / 17:49
Бач ты.Акрыялі.Ну-ну.
0
МатрУна / Адказаць
20.11.2018 / 17:56
жители Карелии будут не против попасть в состав Финляндии - страны с высоким уровнем жизни . 
0
monoeki / Адказаць
20.11.2018 / 18:01
Думаю, россияне должны поддержать референдум о независимости Карелии, чтобы она впоследствии могла войти в состав Финляндии. Не могут же они быть двуличными лицемерами и в случае с Крымом говорить одно, а в случае с Карелией - совсем другое, правда ведь?
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру