20.11.2018 / 18:17

У Пампеях знойдзена добра захаваная эратычная фрэска «Леда і лебедзь» 13

Археолагі ў Пампеях выявілі добра захаваную эратычную фрэску, якая паказвае момант сукуплення дачкі міфічнага эталійскага цара Леды з Зеўсам, які пераўвасобіўся ў лебедзя, піша bbc.com.

Як мяркуецца, фрэска ўпрыгожвала спальню аднаго з багатых дамоў у цэнтры горада.

Старажытнарымскі горад Пампеі, руіны якога знаходзяцца недалёка ад Неапаля, быў пахаваны пад пластом вулканічнага попелу ў выніку вывяржэння Везувія 24 жніўня 79 года.

Паводле міфа аб Ледзе і лебедзі, Зеўс, уражаны прыгажосцю спартанскай царыцы Леды, з'явіўся перад ёй у вобразе лебедзя на рацэ Еўрот і авалодаў ёю.

«Погляд Леды скіраваны на кожнага, хто ўваходзіць у спальню. Яна глядзіць з яскрава выяўленай пачуццёвасцю. Гэтым фрэска і выключная», - пракаментаваў кіраўнік археалагічнага парку Пампеяў Масіма Гасана.

Спакушэнне лебедзем Леды было адным з упадабаных сюжэтаў антычных мастакоў, асаблівую цікавасць да гэтага міфа таксама выявілі жывапісцы эпохі Рэнесансу. Свае карціны гэтаму міфу прысвяцілі Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Тынтарэта і многія іншыя.

Паводле міфа, дачка Леды, якая нарадзілася ад саюзу з Зеўсам, Алена, была самай выдатнай з жанчын. Яна стала жонкай цара Спарты Менелая, аднак аднойчы, пакуль яе муж адсутнічаў у Спарце, Алену выкраў траянец Парыс. Гэта выкраданне, паводле міфа, стала падставай для пачатку Траянскай вайны.

2
HHH / Адказаць
20.11.2018 / 18:33
"сукуплення"? х-мм... Хоць бы ўжо, як у Глёбуса - маркітавання.
0
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Адказаць
20.11.2018 / 18:54
Так, у элінскай і рымскай культуры выявы сэксу, як гетэра-, гэтак і гома-, былі не меньш папулярнымі чым у індуістаў усходу. Проста ў хрысціянскія часы іх вынішчалі. 
0
Io / Адказаць
20.11.2018 / 18:56
Лапка лебедзя нагадвае некага ў cучаснай Расіію
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру