20.11.2018 / 19:05

Пад Моталем абвіслым электрадротам зрэзала кабіну грузавіка: кіроўца загінуў 2

Фота: СК.

Іванаўскі раённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу аб парушэнні правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула смерць чалавека.

Як паведамляе прэс-служба СК, 17 лістапада 30-гадовы жыхар Іванаўскага раёна, выязджаючы з ляснога масіва ў кірунку Моталя Іванаўскага раёна на аўтамабілі «ГАЗ-53», зачапіўся кабінай аўтамабіля за абвіслы дрот лініі электраперадач.

У выніку здарэння мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр на месцы здарэння.

У гэты час якраз праводзіліся работы на лініі электраперадач, яна была абясточаная.

У дачыненні да начальніка ўчастка філіяла арганізацыі, якая абслугоўвае ўчастак, распачатая крымінальная справа. Ідзе следства.

0
Кася / Адказаць
20.11.2018 / 19:18
зачапіўся кабінай аўтамабіля за абвіслы дрот лініі электраперадач ????
3
Белка / Адказаць
20.11.2018 / 21:33
И не такое бывает...!от тока семьями гибнут...как энергетик говорю...так что аккуратно!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру