26 лістапада ў «Акадэмкнізе» — аўтограф-сесія дзіцячай пісьменніцы Надзеі Ясмінскай
«Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак а 18.00.
Нагода — выхад новай кнігі пісьменніцы «Дом цікаўных казак».

Надзея Ясмінска з сваёй аповесцю «Заклінальнік адзінарогаў» стала пераможцай адкрытага чытацкага галасавання VII штогадовага літаратурнага конкурсу « Новая дзіцячая кніга».
У 2015 годзе ў выдавецтве «Галiяфы» выйшаў зборнік яе казак для дзяцей «Сем ружаў». Выданне атрымала Прэмію імя Цёткі за найлепшы тэкст для дзяцей і падлеткаў і найлепшае мастацкае афармленне.
Каментары